Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Блогера пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў (9180 рублёў ці 4590 долараў). Таксама Пятрухіна абавязалі выплаціць маральную шкоду пацярпелым міліцыянтам 5770 рублёў ці 2885 долараў. У сукупнасці па прысуду блогер абавязаны выплаціць 7 475 долараў. 

Таксама паведамляецца, што пакуль пакінулі падпіску аб нявыездзе і арышт на маёмасць.

Хаця пракурор 15 красавіка прасіў суддзю назначыць яму пакаранне па сукупнасці — абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") і штраф памерам 100 базавых.

Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор запрасіў два гады абмежавання волі

Суд Ленінскага раёна Берасця 15 красавіка працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Пятрухіна прызналі вінаватым па крымінальнай справе