Фота: "Новы Час" Офіс па правах людзей з інваліднасцю працягвае конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял на тэму жыцця і правоў людзей з псіхічнымі і/або інтэлектуальнымі парушэннямі.

Патрабаванні да матэрыялаў: 

 Як падаць матэрыял на конкурс? 

Даслаць спасылкі на артыкулы, відэа альбо копіі друкаваных публікацый на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. не пазней за 30 красавіка 2019 года ўключна. У суправаджальным лісце ўказаць імя і прозвішча аўтара(-кі), назву медыя і дату публікацыі.

 Крытэры ацэнкі: 

*Дэінстытуалізацыя – гэта такі спосаб арганізацыі жыцця грамадства, калі людзі з любымі, нават самымі складанымі праблемамі здароўя маюць магчымасць без дыскрымінацыі вызначаць свой лад жыцця. Гэта значыць, людзі не павінны быць пастаўлены ў бязвыхадную сітуацыю, калі адзінай магчымасцю выжыць служыць перасяленне ў інтэрнат толькі таму, што дома немагчыма атрымаць неабходную дапамогу.

 Хто будзе судзіць? 

Эксперты і эксперткі ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», прадстаўнікі сацыяльных службаў і міжнародных арганізацый.

Як вылучаць пераможцу? 

Прызамі адзначаць тры лепшыя матэрыялы. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў пачатку траўня ў рамках «Тыдня даступнасці», якую традыцыйна ладзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Крыніца: Журналісты могуць выйграць прыз ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю