У мінскім Кіеўскім скверы 30 траўня 2019 года прайшоў мірны сход, прысвечаны дэкрыміналізацыі і рэформе артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Высновы:

  1. Сход насіў мірны характар ​​(калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар" (паводле Кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў АБСЕ). Удзельнікі/-цы не выкарыстоўвалі заклікі да гвалтоўных дзеянняў і вайны, не ўжывалі і ня правакавалі гвалт. Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі/-цы мірнага сходу не парушалі грамадскі парадак, правілы дарожнага руху і не ўяўлялі пагрозы грамадскай бяспекі, а таксама не парушалі правы і свабоды іншых асоб.
  2. Перашкод працы незалежных назіральніц і СМІ не зафіксавана.
  3. У ходзе мірных сходаў адсутнічала магчымасць персанальна ідэнтыфікаваць частку супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў, паколькі яны былі ў грамадзянскай форме адзення, без ідэнтыфікацыйных знакаў.
  4. Мірны сход быў праведзены ў паведамляльным парадку, у адным з пастаянных месцаў, вызначаных адпаведным рашэннем Мінгарвыканкама. Арганізатары /-кі абавязаны аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і прыборцы тэрыторыі.

Метадалогія маніторынгу

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзяць сістэматычнае назіранне за мірнымі сходамі ў Беларусі на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу. Яна ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў/-ніц прынцыпам грамадскага кантролю, міжнародным стандартам правядзення мірных сходаў і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за мірнымі сходамі распрацаваны сумесна праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні аб магчымасці выканання назіральнікамі/-цамі і журналістамі/-камі сваіх функцый, аб паводзінах арганізатараў і ўдзельнікаў/-іц мірнага сходу, супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў, а таксама наяўнасць на мірным сходзе хуткай дапамогі і медыцынскіх работнікаў. Назіральнікі і назіральніцы дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правіл і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якім назіраюць; прыхільнасць прынцыпам права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; для правільных паводзінаў). Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі і назіральніцы па магчымасці трымаюцца асобна ад удзельнікаў/-іц. Яны пазначаныя пасведчаннямі і сінімі камізэлькамі з надпісам "#СontrolBY".

Папярэдняя інфармацыя

10 траўня ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб правядзенні мітынгу за дэкрыміналізацыю і рэформу артыкула 328 Крымінальнага кодэкса актывістамі/-камі кампаніі "Legalize Belarus" і "Руху маці 328". На правядзенне мірнага сходу 18 траўня ў Кіеўскім скверы было пададзена паведамленне ў Мінгарвыканкам. 13 траўня заяўнікі/-цы атрымалі забарону на правядзенне масавага мерапрыемства ў сувязі з тым, што паведамленне было пададзена з парушэннямі: некарэктна пазначаны месца правядзення і дата масавага мерапрыемства. Неабходна адзначыць, што дапушчаныя недакладнасці не з’яўляюцца прынцыповымі і маглі быць ліквідаваны арганізатарамі.

Было пададзена новае паведамленне на правядзенне мітынгу 30 траўня, забаронаў ад Мінгарвыканкам не паступала. Арганізатары/-кі абавязаны заключыць дагаворы і аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і прыборцы тэрыторыі.

Падчас правядзення сходу вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадзянскі кантроль 3 назіральніцы, якія прайшлі навучанне і былі пазначаныя адпаведным чынам.

Падчас мірнага сходу былі адзначаны наступныя факты:

расцяжкі  “Движение матерей 328” і “Матчын рух 328”; постэры: “Злая ирония. Іронія. Я супраць наркотыкаў. Я за тое, каб спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў каралі нашмат больш жорстка за забойцаў і гвалтаўнікоў. Я супраць таго, каб хворыя людзі атрымоўвалі лекі. Я за тое, каб міліцыя падхштурхоўвала дзяцей набываць у іх канфіскаваныя наркотыкі.  Я супраць дабрабыту і эканамічнага росту. Я за тое каб наркадылеры прадавалі ўсё больш няякасныя і шкодныя рэчывы. Бо я супраць наркотыкаў.”; “Authoritarianism, repressions, fear. 8 years in prision for a single joint. Do you want to live this way? Come to Belarus”, “End the drug war. Students for liberty”; плакаты “SOS”, “Фейковый парламент разогнать”, “Детей на свободу. Наркодилеров за решетку”, “У нас один срок на двоих”, “Шуневича в отставку”, “SOS Спасите детей Спасите будущее”, “Кто крыша наркотрафика?”, “Народ!!! Помогите матерям!!! Мы медленно умираем…..”, “Амнистия ст. 328 каждому по полсрока”, “Требуем встречи с президентом”, “Я жду тебя сынок!”, “Не вынуждайте нас голодать”, “Нет ч.4 ст. 328. Да пересмотру + справедливые суды”, “Лукашенко не считает матерей своим народом”, “Пашковский Игорь Сергеевич (г. Жлобин) осужден по ст. 328 ч.3 на 9 лет за умысел сбыта без цели наживы в количестве 0,0001 гр. Н/В ИК №15 г. Могилев. Прошу пересмотреть дело моего сына, который находился на метадоновой программе.”, “Пересмотр уголовных дел”, “Остановите рабский труд в колониях!”, “Проявите гуманность к молодежи”, “Амнистия ст. 328”;  лісты паперы зялёнага колеру з надпісамі: “Тот, кто выносит приговор, сам заносит меч. Эддард Старк” і “...Мир никогда не удавалось ни исправить, ни устрашить наказанием. К.Маркс”. Некаторыя людзі былі апранутыя ў футболкі і кепкі з сімволікай “Движения матерей 328”, у зялёныя футболкі з надпісам “End the drug war. Students for liberty”. На месцы правядзення мітынгу быў усталяваны стэнд з фотаздымкамі асуджаных па артыкуле 328 КК РБ, іх прозвішчы і імёны, а таксама тэрміны зняволення. Удзельнікі/-цы змясцілі некалькі пар абутку на агароджу фантана і абраз.

Рэкамендацыі:

арганізатарам/-кам:

супрацоўнікам/цам праваахоўных органаў:

суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

органам выканаўчай улады:

камунальным і медыцынскім службам:

Крыніца: Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 30 траўня ў Мінску Фота