Перад першым паседжанне Смаргонскай АВК №59 2 верасня адбылося першае паседжанне Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

На паседжанне прыйшоў старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко. Перад прадстаўленнем камісіі ён засумняваўся ў паўнамоцтвах назіральніка Алеся Дзергачова, які быў накіраваны ад групы грамадзян. Аднак усё ж старшыня райвыканкаму дазволіў яму прысутнічаць у неафіцыйным статусе, бо камісіяй заява грамадзяніна пакуль не зарэгістравана.

У выніку ўжо традыцыйна старшыней раённай камісіі абрана Раіса Захарыч, якая ўзначальвала камісію па выбарах прэзідэнта яшчэ ў 2015 годзе. Менавіта на гэтых выбарах Алесь Дзергачоў зафіксаваў фальсіфікацыю вынікаў на ўзроўні раёна, хоць гэты факт быў паспяхова “замяты” ЦВК, а пракуратура ўхілілася ад праверкі.

Увогуле з 13 членаў камісіі 8 былі ў яе складзе на апошніх выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся у 2016 годзе, 6 удзельнічаюць чацвертую выбарчую кампанію запар, пачынаючы з 2015 года, 7 удзельнічалі ў складзе раённай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета ў 2018 годзе. Ніхто з прадстаўнікоў апазіцыйных структур у склад Смаргонскай акруговай камісіі не ўвайшоў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Старшыня Смаргонскага выканкаму засумняваўся ў паўнамоцтвах незалежнага назіральніка Дзергачова