Сёння на 18.00 у Мінску на Кастрычніцкай плошчы запланавана масавая акцыя "Сустрэча свабодных людзей", якую ў мінулую пятніцу анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь". Зранку плошчу абгарадзілі стужкамі, шмат спецтэхнікі, праход забаронены. Па афіцыйнай версіі, для ўсталявання навагодняй елкі.  

За дзве гадзіны да пачатку мерапрыемства на плошчы ўжо прысутнічала не меней за 10 супрацоўнікаў у цывільным з рацыямі. Каля выхадаў з метро дзяжураць машыны ДАІ.

Напярэдадні акцыі распачаўся ціск на блогераў, якія актыўна заклікалі прыйскі на акцыю. Спрабавалі затрымаць гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, выклікалі ў пракуратуру Уладзіміра Цыгановіча (MozgON) і Сяргея Пятрухіна. Таксама некаторыя актывісты сёння атрымалі афіцыйныя папярэджанні ў Генеральнай паркуратуры наконт недапушчальнасці апрушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Кастрычніцкая плошча перагароджана. Як пройдзе акцыя "Еўрапейскай Беларусі"?