Пікет у Гомелі. Фота: Радыё Свабода Аб’яднаны агітацыйны пікет, які правялі 15 лістапада ў Гомелі ініцыятыўныя групы многіх апазіцыйных кандыдатаў ў дэпутаты, не абыйшоўся без інцыдэнтаў. Калі пад вечар сталі збірацца людзі на пляцоўцы каля «Еўраопту», што  па вуліцы Хатаевіча, на вуліцы раптам знікла электрычнае асвятленне.

Нехта паведаміў, што кандыдата-фермера Юрыя Ганцэвіча спынілі па дарозе на пікет супрацўнікі ДАІ.

Кандыдат у дэпутаты па 36-й выбарчай акрузе Алена Давыдава паведаміла, што падчас пікету затрыманыя яе давераныя асобы Аляксей Елісееў і Юрый Уласаў па прычыне непадпарадкавання патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.

“Трымаюць ужо 3 гадзіны. Калі я патрабавала патлумачыць на якой падставе, паведамілі, што дагэтуль высвятляюць", - распавяла кандыдатка.

 Пазней Радыё Свабода паведаміла, што іх адвезлі ў гарадзкі шпіталь № 4. Іх лёс пакуль невядомы.

Сітуацыя ўдакладняецца.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Аб’яднаны выбарчы пікет у Гомелі завяршыўся затрыманнямі і збіццём