Анаіс Марэн. Фота: reform.by Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка на днях падрыхтаваў і накіраваў спецдакладчыку ААН па Беларусі Анаіс Марэн паведамленне аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні 2019 года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Спецдакладчык ААН атрымала прадстаўленую праваабаронцам інфармацыю. Пра гэта паведаміў Аляксей Лойка.

"Спецдакладчык прыме яе да увагі пры падрыхтоўцы дакладу для Генеральнай Асамблеі ААН", - адзначалася ў адказе на паведамленне.

Таксама Анаіс Марэн папрасіла праваабаронцаў трымаць яе ў курсе развіцця сітуацыі з Ягорам М.

"Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.

Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Крыніца: Спецдакладчык ААН па Беларусі прыме да увагі паведамленне праваабаронцаў