Праваабаронца "Вясны" і экаактывістка Алена Маслюкова звярнулася ў пракуратуру Светлагорскага раёна на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца

Нагадаем, увечары 23 красавіка да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя дадому з аглядам у межах правядзення праверкі па заяве Зобавай, якая абвінавачвае праваабаронцу ў абразе, якая цягне крымінальную адказнасць паводле артыкулу 189 Крымінальнага кодэксу. Алена Маслюкова адмовілася ад дачы тлумачэнняў на падставе артыкула 27 Канстытуцыі. Па выніках праведзенага агляду ў Алены Маслюковай былі канфіскаваныя смартфон і ноўтбук.

Алёна Маслюкова звяртае ўвагу пракуратуры, што супрацоўнікі Светлагорскага РАУС капітан Даўлецьяраў і лейтэнант Левянкоў, якія ажыццяўлялі агляд кватэры, не зрабілі ацэнкі інфармацыі, якую яна апублікавала ў сацыяльных сетках і якая паслужыла падставай да падачы заявы па артыкуле 189 КК. У сувязі з гэтым, канфіскацыя імі тэхнікі да ўзбуджэння крымінальнай справы супярэчыць палажэнням артыкула 23 Канстытуцыі і ч.2 арт.173 КПК.

Праваабаронца настойвае, каб была праведзеная пракурорская праверка і ў тэрміновым парадку ёй вярнулі ноўтбук і мабільны тэлефон.

Дапоўнена. У 16:00 Алёна Маслюкову выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў, дзе апыталі ў рамках праверкі па заяве Зобавай. Праваабаронца паведаміла, што цяпер яе тэлефон і ноўтбук знаходзяцца на экспертызе. Праверка на гэты час пакуль прыпыненая.

Больш падрабязна пра інцыдэнт:

Да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам

Як стала вядома ПЦ "Вясна", да экаактывісткі і праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў - капітана міліцыі Давляцьярава і лейтэнанта Левянкова - нібыта ёсць падставы правесці агляд яе жытла і ўзяць у яе тлумачэнні.

Хто такая Алена Маслюкова:

“Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна”

Праваабаронца Алёна Маслюкова распавяла, чаму яна прамяняла зручную працу настаўніцы на праваабарончую дзейнасць, як яна ставіцца да Міжнароднага жаночага дня і чаму светлагорскія эка-пратэсты не такія шматлюдныя ў параўнанні з берасцейскімі.

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96  

Крыніца: Алена Маслюкова паскардзілася ў пракуратуру на незаконную канфіскацыю яе тэлефона і ноўтбука Дапоўнена