Некалькі дзён запар у розных гарадах краіны працягваецца пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Не абышлося і без адміністрацыйных арыштаў. Суды адпраўляюць некаторых "на суткі" за ўдзел у мірных сходах па артыкуле 23.34 КаАП. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту.

Паводле інфармацыі "Вясны" на вечар 8 траўня "суткамі" пакараныя мінімум пятнаццаць чалавек. Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць лістамі і паштоўкамі салідарнасці тых, то ажыццяўляў свае канстытуцыйныя правы на свабоду выказвання меркавання і на свабоду мірных сходаў, гарантаваных міжнароднымі дакументамі.

КУДЫ І КАМУ ПІСАЦЬ?

Ізалятар часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама,вуліца Міжгародняя, 26, г. Гомель, 246012

Блогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця") затрымалі 6 траўня. Пасля афіцыйнага каментара МУС стала зразумела, што яго адправілі адбываць 15-сутачнае пакаранне за ўдзел у снежаньскай акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Павінен выйсці на волю 21 траўня.

7 траўня асуджаны на 15 дзён актывіст Аляксей Саламошэнка за ўдзел у акцыі "кармленне галубоў" каля нулявога кіламетра ў цэнтры Гомеля 3 траўня. Павінен выйсці на волю 22 траўня.

Ізалятар часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама,вуліца Крупскай 99Б, г. Магілёў, 212011

Восьмага траўня суд Ленінскага раёна Магілёва адправіў на "суткі" пяць чалавек, якіх затрымалі яшчэ 5 траўня. Гэта каманда "Краіна для жыцця" з аўтадома і жыхары Магілёва, якія адбівалі кіроўцу аўтадома ад міліцыі:

Ізалятар часовага ўтрымання Лідскага РАУС,вуліца Перамогі, 36, г. Ліда, 231281

Фельчар хуткай дапамогі з Ліды Павел Палейчык затрыманы 7 мая і асуджаны на 7 сутак на наступны дзень. Павінен выйсці на волю 14 траўня.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. На той сустрэчы Палейчык распавёў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца медыкі падчас эпідэміі каранавіруса. Праблемы ў Палейчыка пачаліся яшчэ да гэтай сустрэчы: кіраўніцтву не спадабалася, што ён звярнуўся да валанцёраў з просьбай забяспечыць медыкаў рэспіратарамі.

Таксама 7 сутак прысудзілі жыхару Ліды Андрэю Паляковічу за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім. Павінен выйсці на волю 15 траўня.

Вядома таксама, што асудзілі 7-сутачным арыштам яшчэ аднаго фельчара Алега краўца. На волю павінен выйсці 15 траўня.

Ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскага РАУС,вуліца Гая, 4, г. Гродна, 230010

Гарадзенскаму актывісту Аляксандр Лаўрэнцеву 8 траўня прысудзілі 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Але на волю ён павінен выйсці толькі 17 траўня, бо засталіся яшчэ двое неадбытых сутак. Па ўсёй верагоднасці, яго асудзілі, як і іншых, за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім, які прыязджаў у Гродна.

Таксама па артыкуле 23.34 КаАП у Гродне адправілі на суткі яшчэ чатыры чалавекі:

Яўген Рэзнічэнка — 6 сутак. На волю павінен выйсці 14 траўня;Алена Сахарчук — 6 сутак. На волю павінен выйсці 14 траўня;Васіль Калач — 7 сутак. На волю павінен выйсці 15 траўня;Юрый Шока — 7 сутак. На волю павінен выйсці 15 траўня.

Праваабаронцам вядома, што за кратамі да суда на выходныя застаюцца праваабаронца "Магілёўскай вясны" Аляксандр Буракоў, берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін ("Народны рэпарцёр", "Youtube-дэпутаты"), журналіст-фрылансер з Глыбокага Дзмітрый Лупач, магілёўскі блогер і журналіст Міхаіл Аршынскі ды іншыя.

Больш падрабязна пра затрыманых можна пачытаць тут:

Пераслед прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў працягваецца восьмага траўня

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

ШТО ПІСАЦЬ?

У гэтым матэрыяле расказваем, як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі:

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць арыштаваным, але не ведае з чаго пачаць.

Інфармацыя па затрыманым удакладняецца і дапаўняецца.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі ці выклікаюць у міліцыю з нагоды ўдзелу ў акцыях пратэсту, просім звяртацца да праваабаронцаў: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (грамадская прыёмная), маб.: +37529 841 39 81 (грамадская прыёмная), па гэтым жа нумары Signal, WhatsApp, Telegram.

Крыніца: За акцыі на суткі адправілі мінімум пятнаццаць чалавек. Падтрымай іх паштоўкай салідарнасці