Міхась Варанцоў на судзе 8 студзеня А 17 гадзіны актывісты "Моладзевага Блоку" паведамілі "Вясне", што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС, імаверна Фрунзенскага раёна. Інфармацыя ўдакладняецца.

Нагадаем, 8 траўня "Моладзевы Блок" зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі параду. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску.

Крыніца: Затрыманы актывіст "Моладзевага блоку"