З раніцы 11 траўня па ўсёй краіне адбываюцца суды над затрыманымі за выходныя актывістамі і актывісткамі, які выходзілі на "кармленне галубоў" у сваіх гарадах ці сустракаліся з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага.  У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 25 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Полацк

У Полацкім судзе сёння судзяць 12 чалавек па выніках “хапуна” за выходныя. Ніякія пасяджэнні на дошцы ў судзе не пазначаныя. Сваякам сказалі, што суд будзе анлайн: прыходзіць у РАУС праз паўгадзіны за рашэннем суда. Затрыманым не даюць азнаёміцца са справамі і не выклікаюць адвакатаў.

Наваполацк

 У Наваполацку павінны адбыцца суды над Аленай Гурчонак і Андрэем Зуевым.

Орша

Каля 30 чалавек сабралося ў будынку суда Аршанскага раёна. Тут сёння судзяць Іллю Ціханава і Андрэева Аляксандра, якіх затрымалі 9 траўня і да суда змясцілі ў ІЧУ.

sudy_orsha_11.05.2020.jpeg
Людзі прыйшлі падтрымаць затрыманых у суд Аршанскага раёну

Прысутных не пускаюць на паседжанні, яны патрабуюць кніг скаргаў і прапаноў, а таксама паклікаць старшыню суда.

Жонка Іллі Ціханава крычыць, што ў яе двое дзяцей дома, а яна не ведае пра лёс мужа.

Выстраілася чарга да кнігі скаргаў, плануюць пакінуць парадка 10 запісаў.

sudy_orsha_11.05.2020_1.jpeg
Жонка Аляксандра Андрэева пакідае запіс ў кнізе скаргаў і прапаноў суда Аршанскага раёна

Як паведаміла жонка Аляксандра Андрэева, суддзя Дзмітры Разумовіч асудзіў мужчыну на 10 сутак арышту за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 23.34 КаАП.

Глыбокае

Раніцай у судзе Глыбоцкага раёна пачаліся суды. Журналіста-фрылансера Дзмітрыя Лупача, які ўтрымліваўся ў ІЧУ ўсе выходныя, абвінавачваюць у супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі (арт. 22.9 КаАП).

На 10 гадзін раніцы позвы ў суд атрымалі Даніла Ермаловіч і Людміла Барэйка, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Паставы

У судзе Пастаўскага раёна адбудзецца суд над Алегам Новікавым. Ён быў затрыманы 8 траўня і да суда змешчаны ў ІЧУ. 

Інфармацыя пра суды будзе ўдакладняцца і дапаўняцца. Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, ці выклікаюць у міліцыю з нагоды ўдзелу ў акцыях пратэсту, просім звяртацца да праваабаронцаў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (грамадская прыёмная), маб.: (029) 841 39 81 (грамадская прыёмная), у ты ліку Signal, WhatsApp, Telegram.

Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста. Затрыманні не спыніліся і 9 траўня - людзей забіраюць з дамоў ці спыняюць па дарозе ў Бабруйск, дзе запланавана правядзенне "Антыпараду".

Крыніца: Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі Дапоўнена