Як паведмаляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непавінавенне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы.

"Гукі з кабінета нагадваюць, што яго б'юць", - пішуць у твітары ЗБС.

Пётр Маркелаў з іншымі актывістамі чакаў пачатак судовага працэсу над актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык.

Крыніца: Міліцыя затрымала Пятра Маркевала