Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Як паведамялецца ў суполцы dissidentby у фэйсбуку, палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 7 траўня змешчаны ў памяшканне камернага тыпу. 

Мяркуецца, што пасля адбыцця месячнага змяшчэння ў ПКТ, Мікіту Емяльянава этапуюць у крытую турму №павінны этапаваць у крытую турму Магілёва.

Нагадаем, з 9 красавіка хлопец знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. І з гэтага ж дня ён правёў 12 сутак у ШІЗА, а затым быў змешчаны яшчэ раз у ізалятар на 14 сутак.

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень"

Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву — да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара

Адрас для лістоў Мікіту Емяльянаву: Папраўчая калонія-2, вул. Сікорскага, д. 1, г. Бабруйск, 213800

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць у месцы зняволення, але не ведае, як гэта зрабіць.

Крыніца: Палітвязень Мікіта Емяльянаў пераведзены ў ПКТ