У аўторак, 12 траўня, у Магілёве працягваюцца суды над журналістамі і грамадскімі актывістамі. У панядзелак суд Кастрычніцкага раёна адправіў "на суткі" сем чалавек. Сёння суды чакаюцца над журналістам Алесем Асіпцовым, каардынатара ініцыятывы "За здаровы Магілёў" Андрэя Бодзілева, другі суд асуджаннага ўчора на 10 сутак блогера Міхаіла Аршынскага, а таксама чакаецца рашэнне па справе праваабаронца і журналіста "Магілёўскай вясны" Аляксандра Буракова. Праваабаронца і журналіст Аляксандр Буракоў перад пачаткам суда. Фота: MSPRING.ONLINE

"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся. 

Вынясенне рашэння па справе праваабаронца і журналіста "Магілёўскай вясны" Аляксандра Буракова прызначана на 10:00 у судзе Ленінскага раёна г. Магілёва. Суддзя Палякова абвінавачвае журналіста па артыкулу 23.34 КаАП за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ 6 траўня. Выходныя журналіст правёў у ІЧУ.

Вынікі магілёўскіх судоў над актывістамі і журналістамі 11 траўня:

  • актывістка "Маці 328" Інна Джумава — 3 сутак;
  • падпісчык "Краіны для жыцця" Уладзімір Барэйша — 8 сутак;
  • Стас Расінскі, які "карміў галубоў" — 10 сутак;
  • блогер і журналіст Міхаіл Аршынскі (заўтра яшчэ адзін суд) — 10 сутак;
  • актывіст Станіслаў Паўлінковіч (асудзілі па трох артыкулах) — 15 сутак;
  • Барыс Огнеў - 7 сутак; 
  • Мікіта Ігнашын - 10 сутак; 
  • сябра АГП Таццяна Сівачэнка — 25 базавых велічыняў (675 рублёў);
  • праваабаронца і журналіст "Магілёўскай вясны" Аляксандр Буракоў — перапынак да 12 траўня 10:00;
  • актывіст Ігар Шчамялёў — перапынак да 14 траўня 14:30;

*Усе арыштаваныя будуць адбываць пакаранне ў Ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама,вуліца Крупскай 99Б, г. Магілёў, 212011

Падрабязнасці з судоў чытаць тут:

Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек

У панядзелак, 11 траўня, пачынаюцца суды над затрыманымі на выходных і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя. Суды над актывістамі чакаюцца і ў Бабруйску.

Крыніца: У Магілёве судзяць журналістаў Асіпцова і Буракова