Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.

Суддзя суда Вілейскага раёна Алена Ахметава прызнала Кудзіка вінаватым у здзяйсненні правапарушэння па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах). Сутнасць правапарушэння актывіста ў тым, што ён публічна выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы без дазволу Вілейскага райвыканкаму.

Нагадаем, што Андрэй Кудзік, пачынаючы з 19 красавіка, кожную нядзелю пачаў выходзіць на цэнтральную плошчу Вілейкі ў знак салідарнасці з экаактывістамі ў Брэсце і затрыманымі актывістамі. За ўдзел у такіх акцыях, а таксама за заклікі да іх у інтэрнэце на актывіста склалі ажно пяць пратаколаў адміністрацыйнага парвапарушэння. Па двух з іх суд і адбыўся.

Таксама ў Вілейцы суда чакае актывіст Аляксей Сюдак, на якога складзены два пратаколы за “ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў

У Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі