Вясёлкавы сцяг над амбасадай Вялікабрытаніі. Фота: Радыё Свабода. 17 траўня ва ўсім свеце — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень 18 амбасадараў і кіраўнікоў місій у Беларусі выказалі сваю падтрымку ЛГБТІ-супольнасці, будучы перакананымі, што правы чалавека ўніверсальныя і павінны быць аднолькава даступныя ўсім людзям, піша Радыё Свабода.

«У сваім пасланні Генеральны сакратар ААН звяртае ўвагу на тое, што адным з многіх сур’ёзных наступстваў пандэміі #COVID19 для ЛГБТІ-супольнасці можна назваць павышаную ўразлівасць. Многія прадстаўнікі супольнасці, якія і да гэтага станавіліся ахвярамі прадузятага стаўлення, нападаў і забойстваў за адно толькі тое, хто яны і каго яны любяць, цяпер сутыкаюцца з падвышанай стыгматызацыяй з-за віруса, а таксама з новымі перашкодамі пры звароце па медыцынскую дапамогу», — адзначаецца ў паведамленні амбасады ЗША, якая прыняла ўдзел у запісу відэазвароту.

На будынку амбасады Вялікай Брытаніі 17 траўня вывесілі вясёлкавы сцяг.

Амбасадары і кіраўнікі дыпмісій у Беларусі запісалі відэазварот супраць дыскрымінацыі ЛГБТІ-супольнасці

Крыніца: Амбасадары і кіраўнікі дыпмісій у Беларусі запісалі відэазварот супраць дыскрымінацыі ЛГБТІ-супольнасці Відэа