Павел Кінчак. Суд Леніскага раёна Берасця 19 траўня разглядае адміністрацыйную справу Паўла Кінчака.

Берасцейскі дальнабойнік Павел Кінчак быў затрыманы на мяжы, пры перасячэнні польска-беларускай мяжы. Як паведамляла “Брэсцкая газета”, днём 16 траўня Павел вяртаўся з грузам з Польшчы ў Беларусь. Яго затрымалі адразу пасля пераходу мяжы.

Кінчака абвінавачваюць ва удзеле у несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода, якая праходзіла ў Брэсце 12 красавіка. Да суда яго змясцілі ў ізалятар.

Справу разглядае суддзя А. Семянчук. Ён забараніў весці фото і відэаздымку ў судовай залі.

Кінчак кажа, што 12 красавіка ішоў па вуліцы, шпацыраваў, было цікава. Людзі ішлі, ён з імі не быў знаёмы. Ніякіх лозунгаў не прамаўляў.  Прызнае, што браў удзел у шэсці.

Крыніца: У Берасці судзяць дальнабойніка Кінчака