Як стала вядома ПЦ “Вясна”, вечарам у пятніцу - 19 лютага - нібыта ад імя Праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст на англійскай мове па 85 электроных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краінаў. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочаная ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў і нібыта заклікае правесці расследванне такіх выпадкаў парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.

Ліст быў дасланы з адраса Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., які ніколі не належыў і не мае дачынення да “Вясны”.

“Афіцыйна заяўляем, што ніякіх лістоў з указанай скрыні мы не дасылалі, ніякіх заклікаў да еўрапейскіх краінаў не распаўсюджвалі. Расцэньваем такі ліст ад імя ПЦ “Вясна” як брудную правакацыю з боку беларускіх спецслужбаў”, - пракаментаваў сітуацыю Алесь Бяляцкі.

Усе актуальныя кантакты ўтрымліваюцца на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта і ў сацыяльных сетках. 

Крыніца: Фейкавы ліст ад імя "Вясны" быў дасланы на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадаў