У мінулым годзе не менш за 1129 жанчын - прафесійных і грамадзянскіх журналістак з 12 краін былога СССР (без Балтыйскіх дзяржаў) падвергліся нападам за сваю працу. Рэкардсменам па абсалютнай колькасці нападаў на журналістак была Беларусь, на другім месцы - Расія, на трэцім - Украіна, адзначаецца ў дакладзе Фонду "справядлівасць для журналістаў", падрыхтаваным да Міжнароднага жаночага дня.

За гэты год тры журналісткі загінулі: дзве ў Расіі (Ірына Славіна, KozaPress, і Наталля Мічурына, "Усходне-Сібірская праўда") і адна ў Беларусі (Любоў Зямцова, праект "Невядомая Беларусь").

У адносных велічынях самай небяспечнай з постсавецкіх краінаў для працы журналістамі з'яўляецца Беларусь: каэфіцыент рызыкі (разлічваецца як колькасць нападаў на 100 тысяч насельніцтва) складае 14,61. Менш за ўсё гэты каэфіцыент ва Узбекістане – 0,37. Для Туркменістана валідныя разлікі зрабіць не ўяўляецца магчымым у сілу амаль поўнай інфармацыйнай ізаляцыі краіны.

У 79% (887) выпадкаў за нападамі на журналістак стаялі прадстаўнікі уладаў тых краін, дзе яны працуюць.

Беларусь

Больш за ўсё журналістак у абсалютных велічынях пацярпела ў Беларусі – 382. 11 з іх атрымалі кулявыя раненні, кантузіі ад светлашумавых гранат або былі збітыя пры затрыманні падчас іх працы на жнівеньскіх акцыях пратэсту. Зафіксавана 107 выпадкаў затрыманняў (на тэрмін да 24 гадзін) і 48 арыштаў (на суткі і больш) журналістак. У 96% выпадкаў нападу на журналістак, якія працуюць у Беларусі, зыходзілі ад прадстаўнікоў улады: міліцыі, АМАПу і іншых дзяржаўных сілавых структур.

Найбольш інтэнсіўным нападам былі падвергнуты наступныя журналісткі:

Расія

На другім месцы ў колькасці нападаў была Расея, дзе пацярпела 341 журналістка. У 84% выпадкаў гэта былі затрыманні, штрафы, адміністрацыйныя пратаколы, суды і іншыя метады ўздзеяння юрыдычнага і эканамічнага характару. Не менш за 60 выпадкаў затрыманняў і арыштаў журналістак адбылося падчас маскоўскіх акцый салідарнасці з журналістамі Іванам Сафронавым і Іллёй Азарам, а таксама хабараўскіх пратэстаў супраць арышту губернатара Сяргея Фургала.

Украіна

На трэцім месцы па колькасці нападаў на журналістак у 2020 годзе была Украіна са 124 нападамі, прычым 20% (25) нападаў насілі фізічны характар: журналістак збівалі, перашкаджаючы іх прафесійнай дзейнасці. У двух трацінах выпадкаў (82) украінскія журналісткі падвергліся нападам нефізічнага характару і ў кіберпрасторы, якія ўключалі незаконную перашкоду журналісцкай дзейнасці, адабранне і пашкоджанне абсталявання, цкаванне, пагрозы гвалтам і смерцю.  

З поўным тэкстам статыстыкі па нападах на журналістак з постсавецкіх краінаў у 2020 годзе можна азнаёміцца на сайце Фонду.

Крыніца: Беларусь на першым месцы па нападах на журналістак у 2020 годзе. Фонд "Салідарнасць для журналістаў" апублікаваў статыстыку