Палкоўніка, якога называюць “кілерам Лукашэнкі”, апошнімі часам перыядычна запрашаюць на сустрэчы з беларускімі падлеткамі, дзе ён усхваляе сілавыя структуры. Так, у дзіцячым летніку ён распавядаў пра «ліхія 90-я», пра сваю службу ў спецназе, і пра тое, як падраздзяленні спецназу і міліцыі змагаліся супраць «неадэкватнага натоўпу» падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
У Полацку ён ацэньваў навыкі школьнікаў, якія адольвалі паласу перашкод, перацягвалі канат, стралялі, збіралі і разбіралі зброю. Назіраў за гэтым і пробашч парафіі храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы Валерый Рыжанкоў – ен распавядаў удзельнікам "аб важнасці захавання міру, аб мужнасці і подзвігу абаронцаў Айчыны".
Марына Ажанава