Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Красавік 2026

Віктара Якубава, навукоўца з Полаччыны, прызналі ўдзельнікам “экстрэмісцкага фармавання”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

31 сакавіка беларускі КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” грамадскую структуру Fundacja brama dziedzictwa, зарэгістраваную ў Польшчы ў траўні 2024 года. Як узельнікі фармавання на сайце МУС пазначаны гісторыкі Алякей Лукашэвіч і Віктар Якубаў.  

Fundacja brama dziedzictwa створана для
- садзейнічання развіццю і супрацоўніцтву ініцыятыў, рухаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці;
- папулярызацыі беларускай, польскай і еўрапейскай гісторыі, культуры, музыкі, а таксама падтрымкі беларускіх, польскіх і еўрапейскіх вучоных, музыкантаў, дзеячаў мастацтва і культурных арганізацый;
- захоўвання і памнажэння культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага; 
- прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў, свабоды слова і прынцыпаў дэмакратычнай дзяржавы, якая кіруецца вяршэнствам права, а таксама дзейнасці, якая садзейнічае развіццю дэмакратыі; 
- стымулявання змен, накіраваных на забеспячэнне роўных магчымасцей для грамадзян Беларусі і Польшчы ў іх інтэлектуальным, прафесійным, сацыяльным і культурным развіцці.

Віктар Якубаў- былы дацэнт наваполацкага універсітэта, звольнены “за палітыку”. У 2020 г.быў у ліку тых, хто  падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць міліцэйскага гвалту. За ўдзел у грамадскіх пратэстах 5 разоў быў асуджаны па адміністратыўных артыкулах. У 2021 годзе ен з’ехаў з Беларусі і працягвае  навуковую і грамадскую дзейнасць за мяжой. У мінулым годзе яго ўключылі ў сістэму міждзяржаўнага вышуку, агульную для Беларусі і Расіі. 

Антон Тарасенка