“Нават невялікі ўнёсак дапаможа захаваць незалежную журналістыку на Віцебшчыне”, - піша рэдактар выдання Аляксандр Корнышаў.
Сення ён вымушана жыве ў Польшчы, мае праблемы са здароўем. У Беларусі на яго заведзена крымінальная справа, Аляксандр Корнышаў двойчы згаданы ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да так званых “экстрэмісцкіх фармаванняў”. Сайт «Витебский Курьер NEWS» заблакаваны ў Беларусі. Прыватныя сацсеткі Аляксандра Корнышава прызнаныя “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.
Віктар Малчанаў