Друкаваць гэтую старонку
Серада, 28 Студзень 2026

Летась органы пракуратуры Віцебшчыны накіравалі ў суды 169 заяў пра “экстрэмізм у інтэрнэце”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Варта разумець, што ў адной заяве можа быць указана некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, па якіх прымаецца рашэнне. Таму колькасць  рэсурсаў, прызнаных “экстрэмісцкімі”, большая за гэтую лічбу.

У прыватнасці, толькі пракуратура Віцебскай вобласці ініцыявала прызнанне “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 6 старонак у сацыяльнай сетцы Facebook, 3 - у Instagram, 3 - у  "Вконтакте", 2 - у "Аднакласніках", 5 каналаў і ролікаў у відэахостынгу YouTube, 3 Telegram-чатаў і каналаў, 1 канала у TikTok. А таксама інтэрнэт-сайта кінафестываля “Паўночнае ззянне”, які быў прызнаны “экстрэмісцкім” у адпаведнасці з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Як паведаміла служба інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры, “экстрэмізм” пракуроры ўбачылі ў тым, што  рамках фестываля  дэманструюцца фільмы аб падзеях, звязаных з правядзеннем несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у г.Мінску, аб сувязі з асуджанымі за злачынствы пратэстнай накіраванасці і іншыя фільмы”.

Пракуратура Віцебскай вобласці займаецца пошукам “экстрэмізму ў інтэрнэце” на рэгулярнай аснове. Па звестках на верасень мінулага года супрацоўнікі розных пракуратур Віцебскай вобласці выявілі  95 «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў, а да канца 2025-га колькасць заяваў у суды сягнула за 160.

 Найбольшы ўнёсак у выяўленне “экстрэмізму ў інтэрнэце” зрабілі пракуратуры Полацкага, Сенненскага, Чашніцкага і Гарадоцкага раёнаў. Прыкладам,  Чашніцкі раённы суд толькі за першыя тры з паловай месяцы мінулага года паводле заяваў пракуратуры прызнаў   “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 15 інтэрнэт-рэсурсаў.

Людміла Паўлоўская