Штопраўда, гэтыя рэсурсы не маюць ніякага дачынення да рэгіёна, дзе пракурорскія работнікі праявілі “звышпільнасць”. Так, 14 студзеня 2025 года суд Чашніцкага раёна пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай” групу “Новости из TUT.BY” у сацсетцы “Одноклассники”.
У лютым пракуратура Чашніцкага раёна знайшла “экстрэмізм” у шэрагу адукацыйных праектаў. Паводле рашэння суду Чашніцкага раёна ад 17 лютага 2025 года “экстрэмісцкімі” прызнаны старонкі з назвай "Nastaunik.info" ў сацсетках Facebook, Х, "ВКонтакте" і "Одноклассники" і аднайменны канал на Youtube; старонкі "Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для ўрокаў" і "Наcтаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры” ў Facebook, а таксама персанальная старонка ў Facebook "Марина Зелёная". Агульным лікам сёлета ў лютым суд Чашніцкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” 8 інтэрнэт- рэсурсаў.
У красавіку (за няпоўны месяц, да 15.04) суд Чашніцкага раёна па зваротах пракуратуры прызнаў “экстрэмісцкімі” 6 інтэрнэт-рэсурсаў, сярод якіх - старонкі адукацыйнага праекта "Adu Place" у Facebook, Instagram, Telegram і "ВКонтакте".
Людміла Паўлоўская