Друкаваць гэтую старонку
Серада, 20 Май 2026

20 год таму пайшоў з жыцця Уладзімір Плешчанка – адзін з першых у Беларусі зняволеных па палітычных матывах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Спадар Уладзімір памёр 20 траўня 2026г. на 57-м годзе жыцця ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна – у апошнія гады ён быў вымушаны трымаць невялікую гаспадарку, якая стала галоўным сродкам ягонага існавання. Бо з невялікае пэнсіі па інваліднасці вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы. Плешчанка  меў хворае сэрца, але па некалькі разоў на тыдзень  прыяжджаў у Віцебск і разам з Барысам Хамайдам ладзіў пікеты ля так званага “сіняга дому” – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сьцягам.

Сення пра безліч тых акцый, якія сканчваліся для спадара Уладзіміра штрафамі альбо "суткамі", памятае хіба што Вікіпедыя.   Але 20 год таму яго  ведаў у Віцебску ці не кожны: дзве постаці  каля “сіняга дому” былі знакавымі для ўсіх віцяблянаў.

Калі ў верасні 1998г. з пастамента каля Віцебскага гарадскога ваенкамата знік  бюст Сувоорава, галоўным падазраваным зрабілі Уладзіміра Плешчанку.  Амаль 7 месяцаў яго трымалі за кратамі, у СІЗА ў Плешчанкі здарыўся сардэчны прыступ, але  са следчага ізалятара яго не адпусцілі. У сакавіку 1999 года  распачаўся судовы працэс. На суд да Уладзіміра Плешчанкі прыязжалі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Працэс ішоў амаль два тыдні, але  справа рассыпадася: высветлілася, што  бюст не меў мастацкай каштоўнасці, доказаў супраць апазіцыянера  не знайшлося, а ён заявіў, што яго судзяць за палітычныя погляды і актыўную грамадскую дзейнасць. Справу адправілі на дарасследаванне і ўжо больш не ўзнавілі. Спадара Уладзіміра выпусцілі на волю.

21 траўня праваабаронцы вызначылі  Днём палітвязняў у Беларусі. Прыгадаем напярэдадні і нашага земляка, патрыёта і грамадскага актывіста Уладзіміра Плешчанку.

Ігар Няфёдаў

Галерэя выяваў