У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 30 студзеня былы палітвязен, палітык і пісьменнік Павел Севярыней прэзентаваў зборнік сваіх апавяданне “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. У "Каменнае сэрца" ўвайшлі творы, напісаныя Севярынцам падчас знаходжання на “хіміі” пасля выбараў 2010 года, а таксама новыя эсэ. Агулам у зборніку змешчаны творы, напісаныя ім за апошнія дваццаць гадоў. Усё гэта - гісторыі з беларускай няволі – "сутак", "хіміі", турмаў, якія паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. У “каменным сэрцы” – шмат эсэ з двух іншых, ужо выдадзеных кніг – “Лісты з лесу” і “Беларуская глыбіня”.
Падчас сваёй прамовы Павел Севярынец падкрэсліў, што гэты зборнік уключае ў сябе яго найлепшыя турэмныя творы, і распавёў, чаму гэты зборнік называеца менавіта так.
“Каменнае сэррца” – гэта, у першаю чаргу, кніга, якая не пра тое, што адбываецца за кратамі, а пра тое, як ты адчуваеш сябе там. Яна не пра знешняе, а пра ўнутранае. Пра тое, што мы знахдзім унутры сябе, апынуўшыся за кратамі. Чаму такая назва? Па-першае, гэта пра “Амерыканку” – турму за каменнымі сценамі, якая знаходзіцца фактына ў самым цэнтры сталіцы. Па-другое, гэта пра сэрцы тых людзей, якія “запакоўваюць” беларусаў у турмы – пра следчых, пракурораў, суддзяў, канваіраў. Яны ж таксама беларусы, але штосьці адрозневае іх ад нас з вамі. Ну і ў рэшце рэшт – гэта і тваё ўласнае сэрца, якое можа стаць “каменных” за кратамі".
На сустрэчы выступіў і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Ён зачытаў лісты, атрыманыя ад Севряныца, і адзначыў важную ролю творчасці, якая насамрэч дапамагае і нават ратуе ў зняволенні.
"За кратамі чалавек часам перажывае шмат выбпрабаванняў і маральных, і фізічных. Выйсцем з гэтай ізаляцыі часта з’яўляецца ўласная творчасць – думкі, якія ён спрабуе выліць на паперу. І сапраўды беларуская турма дала некалькі моцных пісьменнікаў. І пры гэтым усе яны на падобныя рэчы глядзелі рознымі вачыма".
Таксама падчас імпрэзы выступілі паэт Анатоль Івашчанка, які зачытаў свае вершы, і пісьменнік Аляксей Шэін.
Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"
Серыя “Беларуская турэмная літаратура” была распрацавана Праваабарончым цэнтрам “Вясна” у 2017 годзе. “Каменнае сэрца” Паўла Севярынца – шостая кніга з гэтай серыі. Таксама ў межах серыі “БТЛ” выйшлі кнігі Змітра Дразда “Бунт батанікаў”, Ігара Аліневіча “Еду ў Магадан”, Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме”, Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету” і Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі”.
Крыніца: У Мінску парйшла прэзентацыя зборніку турэмных эсэ Паўла Севярынца Фота