Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Сёння мы прадстаўляем працоўныя моманты падрыхтоўкі мультымедыйных гісторый. На жаль, нешматлікія з падобных ахвяр вырашаюцца дамагацца пакарання для сваіх крыўдзіцеляў ці хаця б надаць агалоску такім інцыдэнтам. У выніку, жорсткасць застаецца непакараным, а людзі — неабароненымі ад міліцэйскага гвалту, а статыстыка МУС аб службовых злачынствах — моцна скажонай. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

Каардынатар праекта Павел Сапелка падчас сустрэчы з маці Барыса Змітровіча,які стаў ахвярай міліцэйскага бязмежжа ў Смаргоні

«За апошнія шэсць месяцаў, калі мы зрабілі актуальным і актывізавалі кампанію #БезПраваНаРасправу, у асноўным былі дасягнуты прамежкавыя яе мэты. Людзі за гэты час сталі больш ведаць аб катаваннях і іншых забароненых формах звароту ў Беларусі, атрымалі карысныя парады і рэкамендацыі.

Мы недвухсэнсоўна нагадалі дзяржаве пра абавязальніцтвы па прадухіленні і недапушчэнні ўсіх формаў забароненага звароту, аб'ектыўнага раследавання і прыцягненню вінаватых да адказнасці. Гэта асабліва актуальна напярэдадні прадастаўлення (да 18 мая гэтага года) дзяржавай інфармацыі ў Камітэт супраць катаванняў аб прынятых у адказ на рэкамендацыі Камітэта наступных мерах, якія тычацца асноўных прававых гарантый, эфектыўнага расследавання скаргаў на катаванні і жорсткае абыходжанне, а таксама палажэнні праваабаронцаў», — распавядае каардынатар праекта Павел Сапелка.

Праваабаронцы "Вясны" ў гэты час сустракаліся з людзьмі па ўсёй Беларусі, якія падвергліся жорсткаму абыходжанню з боку органаў улады. У ходзе праекта сабраны 11 гісторый жорсткага абыходжання. У межах кампаніі ўдалося паказаць разнастайнасць формаў забароненага звароту, указаць на сістэмныя недахопы па расследаванні такіх выпадкаў дзяржавай.

Павел Сапелка з Варварай, якая стала ахвярай зневажанняў,здзекаў і страху ў АУС Ленінскага раёна Гродна

Праваабаронцы "Вясны" дапамагалі ахвярам жорсткага абыходжання абскарджваць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Некаторыя з гісторый атрымалі свой працяг пасля яе публікацыі ў рамках праекта. Напрыклад, Следчы камітэт аднавіў праверку па факце збіцця супрацоўнікамі АМАПу актрысы Святланы Сакалоўскай.

У рамках праекта таксама створана пяць матэрыялаў, дзе юрысты даюць парады, як можна пазбегнуць забароненага звароту, супрацьстаяць жорсткасці і дамагацца аб'ектыўнага расследавання.

Юрысты ПЦ "Вясна" аказваюць юрыдычную дапамогу ахвярам міліцэйскага бязмежжа ў Мінску

Каардынатар кампаніі Павел Сапелка з жыхаром Ганцавічаў

У розных рэгіёнах Беларусі праведзена 7 сустрэч з грамадскасцю, дзе прадстаўнік праекта Павел Сапелка распавёў аб праведзенай рабоце і пра высілкі праваабаронцаў па барацьбе з катаваннямі і іншымі формамі забароненага звароту.

bezpravanaraspravu-9.jpg
Сустрэча каардынатара праекта з грамадскасцю ў Гродна
bezpravanaraspravu-11.jpg
Сустрэча каардынатара праекта з грамадскасцю ў Магілёве

ПЦ "Вясна" сіламі сваіх юрыстаў і інфармацыйных рэсурсаў працягвае работу па барацьбе з катаваннямі, жорсткім, бесчалавечным, прыніжальных зваротам.

Рабочыя моманты падрыхтоўкі праекта #БезПраваНаРасправу ў фотаздымках глядзіце тут.

Крыніца: #БезПраваНаРасправу: што засталося за кадрам Фота