Актывіст Мікалай Дзядок абскардзіў з дапамогай юрыстаў праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Вярхоўны Суд штраф у памеры 10 базавых велічыняў па ч.1 ст.17.10 КаАП за размешчаныя публікацыі ў Facebook, якія суд палічыў за малюнкі, якія дэманструюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку. Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

Нагадаем, актывіста прыцягнулі да адказнасці за размешчаныя на сваёй старонцы ў фэйсбуку фатаграфіі:

  • трамвая, упрыгожанага чатырма знакамі калаврата, якая з'яўляецца скрыншотам з папулярнага комік-шоў «Маскі-шоў». Па словах актывіста, публікуючы гэты малюнак з сатырычным кантэкстам, ён высмейваў то, як паказваюць на беларускім тэлебачанні анархічны рух. Пра гэта сведчыць подпіс да малюнка.
  • фатаграфію з супольнасці сацыяльнай сетцы «ВКантакце», дзе быў тэкст пра беларускі нацыянал-анархізм. Мэтай дадзенай публікацыі, як сцвярджае Мікалай Дзядок, — высмеяць абсурдную канцэпцыю «нацыянал-анархізму».
  • артыкула, размешчанага ў газеце «Новы час» «Дзень чырвонай стужачкі», у якой мелася выява калаврата і сярпа з молатам. На гэтым малюнку маюцца выявы сумешчанай сімволікі (свастыкі, сумешчаная з сярпом і молатам), якое было ўзята з адкрытага доступу на сайце «Новы час». Як кажа актывіст, дадзенай публікацыяй ён прыцягваў увагу да артыкула, прысвечанай дзядаўшчыне ў арміі і яе прычыне. Такім чынам ён заклікаў набыць выпуск газеты з дадзеным матэрыялам.

«Паколькі я з'яўляюся журналістам газеты «Новы час», мне было цікава з дапамогай публікацый на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook» атрымаць зваротную сувязь ад маіх чытачоў. Размешчаныя мной тры публікацыі тычыліся таго, што я высмейваў у іх ідэалогію нацызму і таталітарызму, а таксама прапагандысцкія тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі і паказанымі па дзяржаўным тэлебачанні. Падобным чынам я выказваў сваё меркаванне і рэалізоўваў права на распаўсюд інфармацыі.

Я настойваю на тым, што гэтыя выявы размяшчаліся не ў мэтах прапаганды ідэй нацыянал-сацыялізму (нацызму), а, наадварот, у мэтах палітычнай сатыры на дадзеныя ідэі», — звярнуўся Мікалай Дзядок да Вярхоўнага Суду.

Аднак суддзі Вярхоўнага Суда прыйшлі да высновы, што віна актывіста па ст.17.10 КаАП даказаная цалкам.

«Вынікі вывучэння справы паказалі, што вынесеныя пастановы з'яўляюцца законнымі і абгрунтаванымі», — адказаў Вярхоўны Суд за подпісам намесніка Старшыні Р. Аніскевіча.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка лічыць, што ў дадзеным выпадку было незаконна абмежавана права на свабоду выказвання меркаванняў Мікалая Дзядка, а справа вырашына без уліку нормаў міжнародных дагавораў, якія падлягаюць прымяненню:

Аляксей Лойка

«Суд не абгрунтаваў для абароны якіх каштоўнасцяў было неабходна абмежаванне ў выглядзе адміністрацыйнай адказнасці, і наколькі дадзенае абмежаванне суразмерна размяшчэнні ў сетцы Інтэрнэт публікацый і малюнкаў, якія па сваёй сутнасці асуджаюць нацызм і камунізм».

Крыніца: Вярхоўны суд разгледзеў першую справу за карыкатуры