Прадстаўнікі грамадскасці прыінспектавалі аршанскія калоніі
Два члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Вітаблвыканкама 24 лістапада наведалі аршанскія папраўчыя калоніі № 8 і 12. Паводле інфармацыі праваабаронцаў у цяперашні час у ПК №8 адбываюць пакаранне 10 палітычных зняволеных. У працэсе грамадскага кантролю парушэнняў правоў зняволеных не выяўлена.
За падпіску на чатыры “экстрэмісцкія” каналы ўлады аштрафавалі педагога
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 28 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на чатыры «экстрэмісцкія» інфарэсурсы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефон выхавацеля карэкцыйна-развіваючага цэнтра Наталлю Сідлярэвіч.
Памылка сябра абласной камісіі не дазволіла аднавіць жыхарцы Віцебска права на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Віцебская абласная выбарчая камісія 27 снежня адмовілася разглядаць па сутнасці скаргу жыхаркі Віцебска Ірыны Яскевіч, якой адмовіла гарадская выбарчая камісія ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні яе кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарсавета дэпутатаў. Прычына адмовы аднавіць правы грамадзянкі абіраць і быць абранай у прадстаўнічыя органы ўлады стала тое, што Яскевіч памылілася ў датыроўцы скаргі. Гэта факт паказвае на непрафесіяналізм і віну сябра камісіі, які пры прыняцці гэтай заявы не знайшоў памылкі і рэгістраваў скаргу.