У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам вылічэнне трохдзённага тэрміна, прадугледжанага для абскарджання рашэння тэрытарыяльнай, акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, пачынаецца з дня прыняцця рашэння тэрытарыяльнай, акруговай камісіяй.
Пры разглядзе скаргі Ірыны Яскевіч членамі Віцебскай абласной ВК, быў устаноўлены факт таго, што гарВК прыняла рашэнне адмовіць у рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы 22 снежня 2023 года, а скарга на гэтае рашэнне была накіравана ў вышэйшую камісію 26 лістапада. Г.зн. на месяц раней, чым гэтае рашэньне было прынята. З-за гэтага аблВК прыйшла да высновы, што заяўніца не выканала тэрміны падачы скаргі. Відавочна, чыста тэхнічная памылка ў даце скаргі, дало магчымасць абласной камісіі адысці ад разгляду звароту Яскевіча па сутнасці.
Такім чынам, зноў бюракратычная казуістыка не дазволіла грамадзянцы Яскевіч эфектыўна абараніць свае канстытуцыйныя правы, што з'яўляецца недапушчальным у прававым, дэмакратычным грамадстве.
Раман Шалкевіч