20.11.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

З'явіўся спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў за падтрымку народу ў 2020 годзе

Адпаведны ўказ быў падпісаны ў 17 лістпада.

  • Ёдка Алег Іванавіч, падпалкоўнік юстыцыі запасу;
  • Рэкець Андрэй Юр'евіч, маёр запасу;
  • Станкевіч Антон Станіслававіч, маёр запасу;
  • Уласавец Іна Сяргееўна, маёр запасу;
  • Яроменка Раман Віктаравіч, капітан запасу;
  • Кавалераў Павел Леанідавіч, капітан запасу;
  • Матусевіч Юлія Уладзіміраўна, капітан запасу;
  • Мацкевіч Яўген Мікалаевіч, капітан запасу;
  • Чарнаброўкін Дзмітрый Канстанцінавіч, капітан запасу;
  • Асадулаеў Руслан Магамедхабібавіч, старшы лейтэнант запасу;
  • Захараў Ягор Міхайлавіч, старшы лейтэнант запасу;
  • Дашчынскі Аляксандр Тадэвушавіч, старшы прапаршчык запасу;
  • Страшкевіч Іван Пятровіч, прапаршчык запасу;
  • Барадзін Сяргей Аляксандравіч, старшына запасу;
  • Сандалюк Сяргей Васільевіч, палкоўнік унутранай службы запасу;
  • Майсейчык Генадзь Мікалаевіч, падпалкоўнік міліцыі запасу;
  • Залеўскі Міхаіл Леанідавіч, маёр міліцыі запасу;
  • Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч, маёр міліцыі запасу;
  • Ільін Аляксандр Аляксандравіч, старшы лейтэнант міліцыі запасу;
  • Зінін Павел Валер'евіч, капітан юстыцыі запасу;
  • Шыбут Антон Паўлавіч, старшы лейтэнант юстыцыі запасу.

В'етнам выдаў Беларусі "каліноўца" Васіля Верамейчыка, затрыманага ў гэтай азіяцкай краіне 

Пра гэта паведамілі прапагандысты ў фільме АНТ пра дабраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.

Паведамляецца, што чальца Каардынацыйнай рады фракцыі "Беларусы"і экс-дабраахвотнік Палка Каліноўскага апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўрасаюз. Па інфармацыі Антона Матолькі, Верамейчыка прывезлі ў Беларусь яшчэ ўвечары 14 лістапада самалётам з Масквы.

Каардынацыйная рада ў каментары паведаміла, што затрыманне адбылося 13 лістапада.

"Экстрэмісцкім" прызнаны Telegram-канал "Мозырь обстановка помощь на дорогах"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Мазырскага раёну 16 лістапада. На гэтым канале публікуюцца звесткі аб сітуацыі на дарогах Мазыра, а таксама аб пастах ДАІ. У мінулым сакавіку ў суполцы віншавалі падпісантаў з Днём міліцыі.

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі Telegram-канал «Deutsches Freiwilligen Korps/Нiмецький добровольчий корпус», Instagram-старонку «eyge.go», старонкі ў Facebook i Instagram «Alex Pazniak», а таксама TikTok-старонкі «Усё пра Гродна», «reformbynews», «Myazha_info»..

Крыніца: Затрыманне "каліноўца" ў В'етнаме і папаўненне "Спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу 19-20 лістапада