За забруджваньне ракі ў Сеньненскім раёне калгас можа заплаціць 10 мільёнаў штрафу
Адміністрацыйны працэс распачаты ў дачыненьні да мясцовага сельгаспрадпрыемства за забруджваньне адходамі з фэрмы прытоку Лучосы ракі Серакаратнянки ў Сеньненскім раёне.
Жыхары Віцебску просяць мітрапаліта Паўла выратаваць дрэвы ў парку, дзе зьбіраюцца будаваць сабор
У сусьветнай сетцы разьмешчаная пэтыцыя віцебчука Яраслава Вайновіча, які зьвяртаецца да мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, патрыяршаму экзарха ўсяе Беларуси, з просьбай пра выратаваньне дрэваў у віцебскім парку, у якім зьбіраюцца будаваць Сафійскі сабор.
Уздоўж шашы ў пасёлку Віцьба незаконна высеклі прысаду
Жыхары, абураныя павальнай высечкай дрэў уздоўж дарогі ў пасёлку Віцьба, зьвярнуліся да журналістаў. Папрасілі не называць іх прозьвішчаў, бо гісторыя з высечкай ўжо атрымала нядобры розгалас – аж да выкліку міліцыі на «лесасекі». Сьведкі барбарскай высечкі сьцьвярджалі і прыводзілі важкія на тое доказы (якія пасьля пацьвердзіліся), што вальшчыкі шматлікіх бяроз і елак дзейнічалі незаконна.
Мясцовыя ініцыятывы Віцебскай вобласьці будуць прафінансаваныя ЭЗ/ПРААН
У сьпісе пераможцаў першага конкурсу мясцовых ініцыятываў праекту ЭЗ/ПРААН «Спрыяньне разьвіцьцю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» аказалася 16 прапановаў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны, аўтары якіх атрымаюць сродкі на ўвасабленьне ў жыцьцё сваіх ідэяў.
Пасьля рамонтных работ рабочыя скінулі кавалкі асфальту ў рэчышча Куцеенкі
Перад выходнымі 23 кастрычніка ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну ішлі работы па падсыпцы вуліцы Пуцяціна. Пасьля работ засталося некалькі вялікіх кавалкаў асфальту, якія былі скінутыя ў рэчышча Куцеенкі. Прычым у тое самае месца, дзе летам гэтага году мясцовыя жыхары ладзілі суботнік па прыборцы.