У Мёрах забаранілі пікет «недармаедаў»
Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра пляны ў траўні-чэрвені падаць заяўкі на правядзеньне пікетаў «недармаедаў» і пікетаў Салідарнасьці ў 30-ці рэгіёнах. Аднак здаецца, што нягледзячы на патрабаваньне Лукашэнкі даць людзям магчымасьць зьбірацца на плошчах і адкрыта выказваць сваё стаўленьне да ўлады, у рэгіёны паступіла зусім іншая дырэктыва.
Віцебскі гарвыканкам папярэдзіў ініцыятараў забароненых уладамі акцыяў
22 сакавіка заяўнікі мітынгаў і шэсьця на Дзень Волі сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэліся з прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў. Днём раней яны былі запрошаныя ў габінэт № 108 гарадзкога выканаўчага камітэту, у якім месьціцца аддзел па рабоце з зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Як высьветлілася, на прафіляктычную гутарку.
Полацкія ўлады адмовілі грамадзянам у правядзеньні мітынгу 26 сакавіка
Полацкі райвыканкам забараніў праводзіць мітынг на плошчы гораду 26 сакавіка а 12-й гадзіне. Заяўку на мерапрыемства падаваў жыхар гораду Яўген Парчынскі. Пра адмову задаволіць заяўку чыноўнікі райвыканкаму паведамілі Яўгену наўпрост у залі выканкаму падчас разгляду гэтай заяўкі. Пісьмовая забарона выдадзеная Парчынскаму за подпісам намесьніка старшыні райвыканкаму.
У Віцебску ўлады не дазволілі шэсьце і мітынгі ў Дзень Волі
Адмовы атрымалі абодва заяўнікі імпрэзаў. Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску забараніла двухгадзінны мітынг сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, а Віцебскі абласны выканаўчы камітэт адмовіў старшыню Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву ў дазволе на правядзеньне заяўленых ім на 25 сакавіка мітынгу і шэсьця.
Пададзеная яшчэ адна заяўка на мітынг у Дзень Волі
Заяўку на акцыю, якая мусіць адбыцца 25 сакавіка, падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску трое сябраў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Ян і Аляксандар Дзяржаўцавы ды Пятро Сарапеня пазначылі ў сваёй заяўцы меркаваную колькасьць удзельнікаў імпрэзы 50 чалавек. Мэта акцыі – адзначыць 99-ю гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.