У Глыбокім на тры гады асудзілі міліцыянта
Супрацоўнік аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі спрабаваў выратаваць ад пакараньня свайго сваяка, які займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
Бар’ерны полацкі суд (фота)
У Полацку ў будынку суду ідзе рамонт. Новая шыльда на фасадзе суду Полацкага раёну і гораду Полацку зь ліпеня 2015 году падкрэсьлівае веліч «Палаца правасудзьдзя». Будынак новай канструкцыі мае пандус для наведваньня суду грамадзянамі з абмежаванымі магчымасьцямі (вазочнікамі), што таксама сьведчыць пра разуменьне праблемы безбар'ернага асяродзьдзя. Аднак доўгае знаходжаньне ў судзе інвалідаў не прадугледжанае.
Суд палічыў законным будаўніцтва праваслаўнай царквы на запаведным возеры Балдук
Жыхары вакольных вёсак Вайшкуны і Станчыкі выступаюць супраць будаўніцтва, якое прынясе шкоду возеру. Але ні праваслаўная парафія райцэнтру Паставы, ні менскі фундатар, ні мясцовыя ўлады не захацелі слухаць іхных аргумэнтаў.
Рабочая з Глыбокага праз суд дамаглася аднаўленьня на працы
Аднавіць на працы Аксану Мушкат і выплаціць ёй грашовую кампэнсацыю ў памеры больш за восем мільёнаў беларускіх рублёў – такое рашэньне вынес судзьдзя Глыбоцкага раённага суду Станіслаў Трапук у дачыненьні да Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
У Віцебскай вобласьці прадпрымальніка аштрафавалі на 18 мільёнаў за атрыманьне авансу ў 200 эўра за рамонт аўтамабіля
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасьці індывідуальнага прадпрымальніка, які прыняў 200 эўра у якасьці авансу за рамонт аўтамабіля. Якасьць паслуг прадпрымальніка не задаволіла кліента, і той зьвярнуўся з заявай у кантрольны орган.