У спісах вызваленых палітвязняў, якім дазволена застацца ў Беларусі, - Ігар Бурдэль
Ён быў асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) да зняволення ў калоніі 2 красавіка 2025г.
Помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у Оршы паставяць не там, дзе планавалі
Рэдкі па нашых часах выпадак! Сцвярджаецца, што гэта было зроблена па просьбам гараджан. Бо “у каментарах” людзі пісалі, што іх не задавальняе раней вызначаная пляцоўка. Адно што каментары гэтыя былі не ў дзяржаўных СМІ, а ў так званых "апазіцыйных". Гараджане абураліся, чаму памятны знак прыдумалі паставіць у скверыку каля грамадскай прыбіральні.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім дазволена застацца ў Беларусі, - Дзмітрый Загалавец
Ён быў прызнаны вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). 31 жніўня 2023 г. на закрытым пасяджэнні суд пастанавіў пакараць Загалаўца па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 з паловай гады.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім дазволена застацца ў Беларусі, - Роберт Кузняцоў
Ураджэнец мястэчка Друя Браслаўскага раёна быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго асудзілі ў 2022 годзе ў Віцебскім абласным судзе паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, - Сяргей Зайцаў і Сяргей Гутарэнка
Абодва адбывалі тэрміны па “не экстрэмісцкіх” артыкулах. Для Сяргея Зайцава гэта быў 11-ты суд за ўсё жыццё.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Аляксандр Трацэнка
Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.