Панядзелак, 23 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім дазволена застацца ў Беларусі, - Дзмітрый Загалавец

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ён быў прызнаны вінаватым  у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). 31 жніўня 2023 г. на закрытым пасяджэнні суд пастанавіў пакараць Загалаўца па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 з паловай гады.


Дзмітрый Загалавец  быў затрыманы ў студзені 2023 г. -- спачатку на яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП, але на волю ён ужо не выйшаў: сілавікі даследавалі ягоны тэлефон і распачалі крымінальную справу.

Загалавец быў  асуджаны  31 жніўня 2023г. Тады праўладныя каналы сцвярджалі, што ў інтэрнеце  мужчына «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».

У чэрвені 2024 года Дзмітрыя судзілі яшчэ раз - за данаты, зробленыя яшчэ да 2021 года. 

Яна Шырокава