«Дэманстратыўна стаяла каля брамы рэстарану»: віцяблянку аштрафавалі за варту ў Курапатах
Судзьдзя віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня 5 верасьня прысудзіў 12 базавых велічыняў (294 рублі) штрафу віцебскай актывістцы аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алене Янушкоўскай.
Актывісты апазыцыі сустрэліся з прадстаўнікамі Віцебскага аблвыканкаму
Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ірына Захарава, Алена Шабуня ды сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў на прыёме ў намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Пеніна абмеркавалі вострыя пытаньні, якія хвалююць грамадзкасьць. На сустрэчы, што адбылася 23 жніўня, таксама прысутнічалі прадстаўнікі гарадзкіх службаў.
Тролі ў дзеяньні. У інтэрнэце зьявіўся абразьлівы фэйк ад імя віцебскай журналісткі
Чарговай мішэньню невядомых, якія праз сацыяльныя сеткі спрабуюць скампрамэтаваць актывістаў Віцебску, сталася сябра аргкамітэту партыі БХД, журналістка-фрылянсэрка Алена Шабуня. Скрыншот допісу, які нібыта быў зроблены з акаўнту Алены, зьявіўся ў Фэйсбуку 23 жніўня на старонцы "Саша Пятроў".
У Віцебску абмеркавалі праект зьменаў у Выбарчы кодэкс
16 жніўня ў канфэрэнц-залі віцебскага гатэлю «Лучоса» прайшлі дзьве панэльныя дыскусіі з удзелам мясцовых і менскіх сьпікераў ад апазыцыйных партыяў. Тэма: «Як вярнуць выбарцу права выбару». У ролі мадэратара сустрэчы выступіў былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Міліцыя затрымала актывістак БХД, якія вярталіся ў Віцебск пасьля варты ў Курапатах
Затрыманьне адбылося ў другой палове дня 8 жніўня каля вёскі Бараўляны, калі група актывістаў вярталася дадому ў Віцебск пасьля варты каля рэстарацыі «Поедем поедим» побач з Курапатамі. Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву адвезьлі ў бараўлянскі пастарунак.
На сустрэчы ў Віцебску прадстаўнікі апазыцыі абмеркавалі кааліцыйны плян дзеяньняў
Віцебскія сябры дэмакратычных партыяў акрэсьлілі супольны плян дзеяньняў. Праведзеная 18 ліпеня сустрэча папярэднічала заплянаванаму на жнівень кругламу сталу, тэмай якога стане ўзгадненьне дакумэнту па ўнясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс.
Актывісты БХД трапілі на прыём у Віцебскі гарвыканкам
На сустрэчы з намесьнікам старшыні гарвыканкаму Сяргеем Саглаевым, што адбылася 20 чэрвеня, сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Тацяна Севярынец, Ірына Захарава і Алена Шабуня агучылі набалелыя пытаньні гарадзкога жыцьця. Прэтэнзіі партыйных актывістаў выслухалі і прадстаўнікі розных службаў гораду.
У Віцебску прайшоў круглы стол «Вярнуць людзям права выбару»
Круглы стол, які адбыўся 16 чэрвеня, быў прысьвечаны абмеркаваньню распрацаванага спэцыялістамі правай кааліцыі праекту Закону «Аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс».
«Дэсант» эўра-дыпляматаў «высадзіўся» ў Віцебску. Рыхтуецца ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі?
Гэткага прадстаўнічага візыту замежных гасьцей Віцебск, бадай, ня зьведваў яшчэ ніколі за ўсю сваю 1000-гадовую гісторыю. 5 чэрвеня на сустрэчу з актывістамі грамадзянскай супольнасьці, мясцовай адміністрацыяй, мэдыямі, бізнэс-супольнасьцю прыехалі адразу двое высокіх прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу сваіх краінаў у Беларусі: амбасадарка Вялікай Брытаніі спадарыня Фіёна Гіб і намесьнік кіраўніка місіі, дарадца амбасады Італіі спадар Паоло Таніні.
Тацяна Севярынец: Ідзе здача Віцебскай вобласьці «рускаму міру»
Казацкая актыўнасьць на тле татальнай забароны на ўсялякага кшталту апазыцыйныя мерапрыемствы не засталася па-за ўвагай дэмакратычных актывістаў Віцебску. Абласная каардынатарка аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Тацяна Севярынец зьвярнулася ў Віцебскі гарвыканкам з просьбай патлумачыць законнасьць правядзеньня грамадзкіх мерапрыемстваў казакоў.