Пра гэта распавяла прадпрымальніца з Полацка Таццяна Шостак, якая выйшла 25 листапада з-пад варты. Жанчына адсядзела 30 сутак, за спробу перадаць уладам петыцыю ад гарадскіх ІП.

Старшыня незалежнага прафсаюзу на ААТ «Нафтан» адбывала другі запар адміністрацыйны арышт у Наваполацкім ЦІПе. Практыка пераводзіць арыштаваных з Полацку і Наваполацку ў Віцебск існуе ўжо даўно – гэта робіцца для таго, каб абцяжарыць родных і блізкіх праблемай перадач і падтрымкі. Віцебскі ізалятар часовага ўтрымання цяпер месціцца на тэрыторыі СІЗА-2, і ў выпадку з Вольгай Брыцікавай пакуль не высветлена прычына пераводу: або яе перавялі ў віцебскі ІЧУ, каб дабыць тэрмін арышту, або яна трапіла непасрэдна ў следчы изалятар, бо супраць яе маглі распачаць крымінальную справу.

Генадзя затрымалі 10 лістапада ў Полацку. Ён нядаўна прыехаў з Польшчы, дзе працаваў апошнія тры месяцы і збіраўся ў бліжэйшыя дні зноў вярнуцца назад.

«Хрысціянская візія» паведамляе, што 10 кастрычніка ў Кракаве адбылася першая беларуская імша, якую адслужыў ксёндз Андрэй Вашчук. У Віцебску ён быў пробашчам парафіі Святога Духа, але быў вымушаны з’ехаць з Радзімы праз палітычны пераслед: Андрэя Вашчука тройчы асудзілі па адміністрацыйных артыкулах і пагражалі крымінальным пераследам. Апошні суд па адміністрацыйным артыкуле прайшоў тады, калі ксёндз Андрэй ужо знаходзіўся за мяжой.

Апублікавана ў Свабода сумленьня

У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа Вадзіма Хлуса. На падставе матэрыялаў справы суд прызнаў грамадскага актывіста Хлуса вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак.

Апублікавана ў Суд

У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.

Апублікавана ў Суд

У судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшоў працэс над былым пробашчам парафіі Святога Духа Андрэем Вашчуком. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызнаў ксяндза вінаватым паводле ч.1 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд забароненай сімволікі, і прысудзіў штраф памерам 10 базавых велічынь (320 рублёў). Падсудны на працэс не з’явіўся: тры тыдні таму ён пакінуў Беларусь.

Апублікавана ў Суд

40-гадовую Ганну Тукаву затрымалі 1-га верасня падчас урачыстай лінейкі ў наваполацкай гімназіі. Яна прывяла ў школу сваю дачку і ўбачыла «паказальны выступ» падлеткаў у вайсковай форме, якія імітавалі баявыя дзеянні і расстрэл палонных. Жанчына выйшла ў цэнтр пляцоўку, паказваючы абедзвюма рукамі сімвалы «V», за што была затрымана міліцыяй.

Суд Наваполацка 3 верасня вынес пастанову аштрафаваць Ганну Тукаву за антываенную акцыю. Суд прызнаў яе вінаватай і прымяніў да дзяўчыны арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў. Прычынай «мяккага», для цяперашняга часу, пакарання стала тое, што «парушальніца закону» мае малалетняга дзіцяці. Але пасля прысуду Ганна так і не выйшла на волю.

Учора пасля 60 сутак за кратамі на волю не выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын — на яго склалі новы пратакол. 16 жніўня над ім адбыўся чарговы суд і суддзя суда горада Новаполацка Зінаіда Балаболава пакарала яго 15-сутачным арыштам.