Віцебская міліцыя незаконна зьнішчыла бел-чырвона-белы сьцяг
Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк здолеў часткова аспрэчыць судовае пакараньне, накладзенае на яго за сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР: Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць яму бел-чырвона-белы сьцяг, забраны міліцыянтамі. Але ў Першамайскім райаддзеле ўнутраных спраў Віцебску ягоную маёмасьць зьнішчылі і нават не прапануюць яе кампэнсаваць.
Нашэсьце наркарэклямы ў Віцебску. Актывіст: Трэба ўздымаць гвалт!..
Сотні графіці са згадкай забароненых рэчываў зьявіліся ў апошні час на сьценах віцебскіх дамоў і трансфарматарных будак. Мікрараён “Мэцэнтар” быў расьпісаны літаральна за адну ноч – з 12 на 13 студзеня. Ні міліцыя, ні ЖКГ на зьяўленьне наркарэклямы пакуль ніяк не рэагуюць. “Трэба ўзьнімаць гвалт!” – кажа гарадзкі актывіст Яўген Крыскевіч.
“Мне балюча!..” Пяць мужчын у пагонах выломвалі дзяўчыне пальцы, каб узяць адбіткі
Пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з выкарыстаньнем грубай сілы “адкаталі пальчыкі” і, трымаючы за валасы, – сфатаграфавалі… Чарговая, ганебная для міліцыі, гісторыя, расказаная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.
Журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача зноў аштрафавалі
Дзявяты па ліку суд адбыўся сёлета над глыбоцкім журналістам-фрылянсэрам Зьмітром Лупачам паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП — за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
Лепельскіх баптыстаў пакаралі за распаўсюд духоўнай літаратуры
У Лепелі за сьпевы і распаўсюд хрысьціянскай літаратуры каля мясцовага рынку былі затрыманыя баптысцкія вернікі – сужэнцы Андрэй і Тацяна Фокіны. «Нас затрымалі як злачынцаў і даставілі ў пастарунак», – распавёў Forum 18 Андрэй Фокін.
#БезПраваНаРасправу. “Рукі па швах! Твар прасьцейшы! Перад кім стаіш?!.”
Адзінаццаць гадзін зьневажаньняў, зьдзекаў і страху ў аддзяленьні міліцыі Ленінскага раёну Горадні давялося перацярпець Варвары і яе сябрам. За што? За праяўленую сьвядомасьць… Чарговая, ганебная для міліцыі, гісторыя, расказаная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.
#БезПраваНаРасправу: “Скажаш, што білі, – жыўцом закапаем...”
Іван Высоцкі хацеў разабрацца ў праблемах са здароўем прыёмнага сына і даведаўся, што яго бязьлітасна зьбіла родная ганцавіцкая міліцыя. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.
Журналісту Зьмітру Лупачу даслалі позву ў суд праз Viber
Глыбоцкія міліцыянты 5 сьнежня склалі чарговы пратакол паводле часткі другой артыкулу 22.9 КаАП на фрылянсэра Зьмітра Лупача. Позву журналісту даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспэктар па дазвольнай рабоце аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Цырбан.
#БезПраваНаРасправу: «Калі ты, с...а, не падпішаш прызнаньне – твая дачка памрэ…”
Непаразуменьне падчас прымеркі сукенкі, абвінавачваньне ў крадзяжы, сумнеўныя доказы – апэратыўнік усё зваліў у кучу, а пасьля вырашыў зацэмэнтаваць усё гэта “уласнаручным прызнаньнем” затрыманай. ПЦ "Вясна" распавядае яшчэ адну жахлівую гісторыю мультымэдыйнага праекту пра катаваньні ў Беларусі #БезПраваНаРасправу.
“Ды ня здохнеш ты!..” У пастарунку яго падвесілі на крук і білі нагамі па твары – відэа
Вечар у кампаніі сяброў скончыўся для жыхара Менску Зьмітра Качановіча зьбіцьцём у аддзеле міліцыі. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.