Нагадаем, 14 студзеня судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Ільля Белавус аштрафаваў Аляксандра Дуброўскіх на на 30 базавых велічынь за ўдзел у менскіх акцыях супраць інтэграцыі.
Паводле Паўла Левінава, пазьней Дуброўскіх прыйшоў да судзьдзі Белавуса, каб забраць копію пастановы, але быў затрыманы і асуджаны ўжо судом Віцебскага раёну на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Што здарылася ў кабінэце судзьдзі і паводле якога артыкулу асудзілі Дуброўскіх, пакуль невядома. Але ў ізалятары часовага ўтрыманьня праваабаронцу паведамілі, што Дуброўскіх «сядзіць за хуліганку» і будзе вызвалены 1 лютага.
Зьміцер Міраш