Гэта ўжо чацвёртае затрыманне Уладзіміра Булаўскага за апошнія два гады. У верасні 2020 года яго асудзілі на 8 сутак і прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП)) адразу па двух пратаколах. У лістападзе 2021 года яго пакаралі 7-сутачным арыштам за «непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы» (арт. 24.3 КаАП).
Сёлета 27 лютага, у дзень правядзення рэферэндуму, яго затрымалі на плошчы Перамогі Віцебску і асудзілі на 15 сутак за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Напярэдадні ён пакінуў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку заклік выходзіць на пратэсты супраць вайны ва Украіне. Пакуль ён быў пад арыштам, у яго доме правялі ператрус і забралі мабільны тэлефон.
Эмілія Протас