Пасля суда Віктара Стукава адвезлі адбываць пакаранне ў Віцебскі ІЧУ. Там ён сядзеў у васьмімясцовай камеры, у якой часам было 9 чалавек. Стаўленне да Віктара Стукава было як і да ўсіх палітычных. Яму не давалі не толькі пасцельнай бялізны, але і матрацаў, таму яму даводзілася спаць на падлозе. У выніку Віктар выйшаў ў ІЧУ хворым і цяпер лякуецца дома.
Прафсаюзны лідар абскарджваў пастанову Полацкага суда ў Віцебскім абласным судзе, але безвынікова. Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова пакінула пастанову Полацкага суда без зменаў, а скаргу Віктара без задавальнення.
Нагадаем, напярэдадні затрымання Віктара Стукава на волю выйшла яго жонка Святлана Стукава, якая таксама была асуджаная па ч.2 артыкула 19.11 і адсядзела 15 сутак, а пасля была звольненая з працы.
Сяргей Азёрны