Справа была разгледжана без удзелу Канстанціна, хоць пра дзень і месца судовага паседжання ён быў апавешчаны належным чынам. Тым самым суддзя Юрчанка парушыў права «правапарушальніка» на абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў.
Сама справа была разгледжана судом аднабакова і не поўна, так як былі даследаваны толькі доказы, якія змяшчаюцца ў матэрыялах справы, якія былі дасланыя ў суд з аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Віцебска.
І гэтых доказаў было дастаткова, каб кваліфікаваць дзеянні Канстанціна Уладзіміравіча па ч.2 арт.19.11 КаАП як захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Вынікам судовага разбору стала пастанова суддзі падвергнуць Буйманова адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін 10 сутак з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, без канфіскацыі прыладаў і сродкаў здзяйснення прававога правіны.
Ілля Петкун