На аватарцы была «рамка» са словамі Янкі Купалы «Людзьмі звацца». Міліцыянты выказалі прэтэнзіі да белага і чырвонага колераў выявы. Згодна з судовай пастановай, Таццяна Макляцова такім чынам публічна выказала свае грамадска-палітычныя інтарэсы. Па выніках разгляду ўсіх трох пратаколаў суд пастанавіў прызнаць выкладчыцу вінаватай і спагнаць з яе штраф: у сукупнасці, па двух артыкулах, -- памерам 60 базавых велічынь або 2 200 рублёў.
Калегі распавядаюць, што кагосьці з затрыманых 29 красавіка адпусцілі ў той самы дзень пасля складання пратаколу. «Не пашанцавала» толькі Таццяне Макляцовай і яшчэ адной, 67-гадовай выкладчыцы кафедры дызайну Наталлі Тарабука. Трое сутак жанчыны былі вымушаны правесці ў ІЧУ – а ў Віцебску ў гэтай установе «палітычным» затрыманым не даюць пасцельнай бялізны, катуюць уключаным ноч навылёт святлом і гэтак далей.
Праз 72 гадзіны жанчын адпусцілі, але Наталля Тарабука не змагла трапіць нават на ўласны суд, бо апынулася ў шпіталі. Яна і дагэтуль знаходзіцца на бальнічным. Суд некалькі разоў пераносілі, апошняя прызначаная дата – 13 траўня. Спадарыню Наталлю таксама вінавацяць у распаўсюдзе так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Паводле «Нашай нівы», асудзіць маюць яшчэ загадчыцу кафедры канструявання і тэхналогіі адзення і абутку, кандыдат тэхнічных навук Наталлю Бадзяла і загадчыцу кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу, доктарку тэхнічных навук Галіну Яшаву,
Жанна Жалейка