Серада, 21 Чэрвень 2023

Суд арыштаваў прадпрымальніка за падпіску на відэахостынг "NEXTA"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Расонскага раёна Рада Дамініч 6 чэрвеня пастанавіла арыштаваць на 7 сутак генеральнага дырэктара ТАА Алега Несцяровіча. Прычынай пазбаўлення волі «правапарушальніка» стала тое, што ён быў падпісаны на відэахостынг "NEXTA", унесены ўладамі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Прадпрымальнік у судовым паседжанні патлумачыў, што дастаткова даўно адпісаны ад Telegram-канала "NEXTA" з якога рабіў рэпост нейтральнага зместу сваёй дачкі. На Youtube гэты ж канал падпісаны, але даўно ім не карыстаўся, а адпісацца забыўся.

Таксама ён не ведаў пра тое, што гэтыя каналы ўключаны судамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На гэтых падставах Несцяровіч прасіў аб прымяненні да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу.

Аднак суддзя Дамініч, палічыла доказы, прад'яўленыя работнікамі мясцовага РАУС дастатковымі для таго, каб прызнаць Алега Пятровіча вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт.19.11 КаАП, і таму падвергла Несцяровіча адміністрацыйнаму арышту на тэрмін сем сутак з канфіскацыяй прыналежнага яму тэлефона.

Цімур Іўлеў