Нядзеля, 23 Ліпень 2023

За распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў улады аштрафавалі чатырох жанчын

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У судзе Дубровенскага раёна 15 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакаралі штрафамі чатырох беларускіх жанчын: Вольгу Лексакаву, Вікторыю Кілянкову, Святлану Маталыгіну і Наталлю Бараўнёву.

Так, суддзя Марыя Цыклінская на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Вольгу Лексакаву адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў 407 рублёў, а Святлану Маталыгіну на 370 рублёў.

Суддзя Ігар Татаеў па тым жа «экстрэмісткім» артыкуле пакараў штрафамі Вікторыю Кілянкову - 1110 рублёў, а Наталлю Бараўнёву на 370 рублёў.

Ва ўсе ўдзельніц квартэта “правапарушальніц” судом не былі канфіскаваныя тэлефонныя апараты.

Дзмітрый Пракопаў