Знаёмыя Рудаковых падзяліліся падрабязнасцямі з "Позіракам": "Міліцыя сказала, што іх адвязуць у горад "на размову" гадзіны на тры, таму яны не бралі з сабой нічога -- ні зменных рэчаў ні сродкаў гігіены. У выніку — 30 сутак кожнаму".
Вольга Рудакова (Галанава) за некалькі год стала адной з самых вядомых майстрых Віцебшчыны – яна захавальтніца традыцый беларускіх народных рамёстваў, праводзіць майстар-класы па вышыўцы і ткацтве, робіць паясы, вязаныя цацкі, шые традыцыйнае народнае адзенне.
Алег Рудакоў, воляй лёсу апынуўшыся ў Сібіры ( ён былы вайсковец, апынуўся ў Іркуцку па сканчэнні Цюменскай вышэйшай ваенна-інжынернай вучэльні), стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага "Крывічы". Гэта найбуйнейшае ў Сібіры нацыянальна-культурнае ўтварэнне (сярод чатырох дзясяткаў іншых) і адна з самых актыўных у Расіі беларускіх суполак. Пасля ад’езду Рудаковых культурніцкія традыцыі працягваюць іншыя ўдзельнікі суполкі. Беларускую мову самастойна вывучылі нават тыя, хто ніколі ў Беларусі не быў, але мае там свае карані.
Аркадзь Мінчук