У прыватнасці, сцвярджаецца, што галоўным арганізатарам злёту прыхільнікаў руху "Дзеці вясёлкі " быў 52-гадовы жыхар Мінска Аляксандр Жораў, удзельнік пратэстаў 2020-га году, "прыхільнік БЧБ сімволікі", які "лічыцца ў базах праваахоўнікаў як асоба, датычная да фінансавання пратэснай дзейнасці". Другой арганізатаркай называюць дзяўчыну, якая каардынавала прыезд удзельнікаў у закрытым Тэлеграм-чаце. Гэта 20-гадовая ўраджэнка Гродна Аліса Кухта (раней паведамлялася, што дзяўчыне 23 гады), якая працуе ў адной з гродзенскіх школ.
Менавіта яны, як пішуць дзяржСМІ, "вербавалі ўдзельнікаў, пераконваючы іх, што ў лесе дзяржаўныя законы не дзейнічаюць". І гэтым падштурхоўвалі людзей на незаконныя дзеянні, якія скончыліся масавымі затрыманнямі і складаннем адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі.
Некаторыя інтэрнэт- рэсурсы пайшлі яшчэ далей, распавчдаючы, што ў лесе зладзілі "голую вечарынку" і практычна сатанінскі шабаш, прыраўнаўшы рух "Дзеці вясёлкі" да дэструктыўнай секты.
Ліна Магілянская
Пятніца, 31 Ліпень 2026
Сцвярджаецца, што арганізатарам "несанкцыянаванага мерапрыемства" ў Расонскім раёне быў "радыкальны" прадстаўнік "апазіцыі"
Дзяржаўныя медыі і блізкія да іх Тэлеграм-каналы працягваюць тыражаваць "скандальныя навіны" затрыманне больш як 300 чалавек на возеры Белае, дадаючы да іх усё новыя падрабязнасці. Іх дадаюць відавчна для стварэння "карцінкі", сэнс якой - прадставіць дзеянні сілавікоў гераічнымі, а ўдзельнікаў сустрэчы "беларуская вясёлка" - маргіналамі.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед