«Дом наш каапэратыўны, на дарожкі, асьвятленьне, паркоўку мы ўсімі жыхарамі зьбіралі грошы. Але гэта нікога не хвалюе! Дазвол на будаўніцтва даў, як нам кажуць, галоўны архітэктар гораду», - распавядае Эдуард. Усе жыхары дому № 24 і навакольных дамоў супраць будаўніцтва. Віцябляне сабралі подпісы супраць будоўлі, пісалі заявы ў гарвыканкам і аблвыканкам, аднак адказаў ад улады не было.
«Да нас прыходзіў прадстаўнік архітэктуры Віцебску з плянам будаўніцтва, на якім чамусьці зусім не пазначаныя памеры. На пытаньні жыхароў адказаць ня змог, толькі крычаў, што гэта інвэстыцыйны праект, і што яны нічога ня могуць зрабіць», - паведамляе жыхар дома Эдуард. Мабыць, для чыноўнікаў гандлёвы цэнтар важнейшы за спакой грамадзян…