Пятніца, 30 Кастрычнік 2015

Цягнік «Экспрэс ААН-70» прыбыў у Віцебск (фота)

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Вось ужо некалькі дзён Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў у гонар 70-годзьдзя свайго ўтварэньня праводзіць у Беларусі акцыю «Экспрэс ААН-70». У межах гэтай акцыі 29 кастрычніка цягнік «Экспрэс ААН-70» прыбыў у Віцебск.

Галоўнымі тэмамі знаходжаньня прадстаўнікоў ААН у Віцебску сталі экалёгія і ўдзел мясцовых супольнасьцяў ва ўстойлівым разьвіцьці рэгіёну.

Цэнтральным мерапрыемствам у Канцэртнай залі «Віцебск» стала дэманстрацыя дасягненьняў жыхароў віцебскага рэгіёну пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глябальнай экалягічнай фундацыі ААН.

На некалькіх пляцоўках у КДЦ «Віцебск» былі разьмешчаныя экавыставы (праекты ПРААН і мясцовых ініцыятываў, прэзэнтацыі энэргаэфэктыўных бытавых прыбораў, «Зялёнай карты» і г.д.), выступалі дзіцячыя экалягічныя тэатры, ладзіліся практычныя заняткі, інтэрактыўныя мерапрыемствы, квэсты і віктарыны, рамесьнікі давалі майстар-клясы.

Падчас мерапрыемства можна было азнаёміцца ​​з посьпехамі актывістаў-эколягаў у галіне аховы навакольнага асяродзьдзя і аховы здароўя, ў зьмякчэньні адмоўных наступстваў глябальнага зьмяненьня клімату. Таксама была праведзеная дэманстрацыя станоўчых практык укараненьня ў паўсядзённае жыцьцё «зялёнай» эканомікі. Падчас дыскусіяў, сэмінараў былі закранутыя актуальныя пытаньні па абароне правоў уцекачоў і ўкараненьні дзяржаўна-прыватнага партнэрства.

Віцебская вясна